Замест "хіміі" ў Баранавічах будзе калонія-паселішча

Замест "хіміі" ў Баранавічах будзе калонія-паселішча

У Баранавічах ліквідуюць "хімію" — папраўчую ўстанову адурытага тыпу №52. Замест яе з'явіцца папраўчая калонія-пасяленне №10. Адпаведны ўказ, падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам, апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Змены прынятыя, як паведмляецца, "у мэтах аптымізацыі крымінальна-выканаўчай сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў».

Дагэтуль у Беларуі існавала 29 папраўчых устаноў адкрытага тыпу ("хіміяў") і тры калоніі-пасяленні — у Горках, у пасёлку Гезгалы пад Лідай і пад Гомелем. 

"Хімія" з'яўляецца абмежаваннем волі, а калонія-пасяленне — пазбаўленнем волі (больш жорсткае пакаранне). Але пры тым абодва віды лічацца "мяккімі". Асуджаныя могуць жыць у інтэрнатах, насіць звычайную вопратку, карыстацца тэлефонам, не маюць абмежаванняў на спатканні, перадачы і пасылкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі