Замест прамой лініі міністр культуры з’ехаў у камандзіроўку

Замест прамой лініі міністр культуры з’ехаў у камандзіроўку

Міністр культуры Юрый Бондар і намеснік міністра адукацыі Сяргей Руды, якія сёння мусілі адказваць на пытанні беларусаў па прамой тэлефлннай лініі, з’ехалі ў камандзіроўкі. І ні на якія пытанні грамадзян не адказваюць.


У міністэрствах кажуць, што сёння хоць і субота, але працоўная. Замест іх адказваць на пытанні нікога не прызначылі. Але прамыя лініі абвясцілі.


У прыёмнай Мінкульта Еўрарадыё паабяцалі перанакіраваць да патрэбнага спецыяліста. Але, пачуўшы пытанне пра забароны канцэртаў у Мінску, тут жа адхрысціліся і адправілі ў Мінгарвыканкам.

Пры гэтым Мінгарвыканкам у сваіх дакументах прама піша, што абскардзіць забарону можна ў Міністэрстве культуры:

 

Замест прамой лініі міністр культуры з’ехаў у камандзіроўку

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі