Замест зубра — літара “Д”. Новы лагатып ХК “Дынама-Мінск” ад Арцемія Лебедзева

Замест зубра — літара “Д”. Новы лагатып ХК “Дынама-Мінск” ад Арцемія Лебедзева

Хакейны клуб “Дынама-Мінск” паведаміў пра візуальнае абнаўленне свайго вобразу ў сезоне 2018/2019 — традыцыйная літара “Д” на джэрсі гульцоў паўстане ў новым графічным рашэнні і заменіць выяву зубра.

“Узімку 1948 года на Кубке адкрыцця сезона ўпершыню згуляла каманда пад назвай “Дынама” (Мінск). На швэдрах невядомых хакеістаў красавалася традыцыйная літара “Д”, вернасць якой мы пранеслі праз 60-я, 70-я, 80-я і 2000-я. Праз 70 гадоў надышоў час вярнуцца да вытокаў”, — тлумачыць такое рашэнне сайт клуба.

Новы лагатып распрацаваны ў студыі Арцемія Лебедзева — існуе варыянт напісання кірылічнай “Д” і лацінскай D. Лагатып з’явіцца не толькі на джэрсі гульцоў, але і на іншай атрыбутыцы, якую выпускае “Дынама”.

Навіна з'явілася на сайце ХК "Дынама-Мінск" 1 красавіка, таму можа апынуцца жартам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі