Замежнікаў вызваляць ад дзяржпошліны за пропуск у памежную зону

Замежнікаў вызваляць ад дзяржпошліны за пропуск у памежную зону

19 верасня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №351 "Аб знаходжанні на прыгранічнай тэрыторыі", перадае БЕЛТА. 

Згодна з гэтым указам, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі Беларусі, не павінныя будуць плаціць дзяржаўную пошліну за выдачу пропуску на ўезд (уваход), часовае знаходжанне і перамяшчэнне ў памежнай зоне. Гэта значна спросціць парадак знаходжання замежнікаў у памежнай зоне, створыць дадатковыя ўмовы для ўключэння размешчаных у ёй земляў і аб'ектаў у гаспадарчы абарот, павысіць прывабнасць турыстычных аб'ектаў.

Паведамляецца, што новы ўказ не паўплывае на паўсядзённае жыццё законапаслухмяных грамадзян.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі