"Замініраваныя" школы ў Маладзечне правяраюць "Алмаз" і выбухатэхнікі

"Сёння ўдзень на адрас кіраўніцтва шэрага школ Маладзечна паступілі паведамленні, што іх навучальныя ўстановы нібыта замініраваныя. Як гэта прынята ў такіх выпадках, пачалася эвакуацыя дзяцей і персаналу. У Маладзечна былі накіраваныя спецыялісты-выбухатэхнікі і спецпадраздзяленні па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз" МУС Беларусі і Унутраных войскаў МУС. Міліцыя і мясцовая улада прымае ўсе меры па забеспячэнні бяспекі", — паведаміў Еўрарадыё Аляксандр Данільчанка, начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама.



Нагадаем, што паводле некаторых звестак усіх школьнікаў Маладзечна адпусцілі дадому.

Фотарэпартаж з Маладзечна, дзе школы атакавалі "тэлефонныя тэрарысты"

 


Фота — rh.by, Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі