Запуск карабля на Марс адмянілі з-за тэхнічных праблем
НАСА адмяніла запуск на Марс даследніцкага карабля “Інсайт”, запланаваны на сакавік 2016 года. Прычынай такога рашэння сталі тэхнічныя праблемы: выявілася парушэнне вакуумнай абалонкі вакол датчыкаў аднаго з галоўных навуковых інструментаў апарата — сейсмометра. Прыладу рыхтавала французскае касмічнае агенцтва, перадае ВВС.
“Інсайт” павінен быў вывучаць геалагічную структуру паверхні Марса і змены тэмпературы ў атмасферы. Планавалася, што пасля запуску ў сакавіку ён павінен быў прызямліцца на паверхню Марса ў верасні.
Магчымасць запуску любога касмічнага апарата на Марс з’яўляецца раз на два гады, таму наступны такі шанец можа выпасці ў 2018 годзе. НАСА пакуль не пацвярджае гэтыя планы, спасылаючыся на фінансавыя абмежаванні.
Фота з архіву