Зась распавёў Лукашэнку пра сустрэчу ў Варшаве з дарадцам Трампа

Зась распавёў Лукашэнку пра сустрэчу ў Варшаве з дарадцам Трампа

Дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась распавёў Аляксандру Лукашэнку пра сустрэчу ў Варшаве з дарадцам амерыканскага прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Джонам Болтанам. 4 верасня кіраўнік дзяржавы абмеркаваў з Засем пытанні бяспекі і вынікі нядаўніх міжнародных сустрэч. Як інфармуе БЕЛТА, гаворка ішла і пра візіт Болтана ў Мінск, і пра супрацоўніцтва з Расіяй па праблемах бяспекі.

"Тут хаваць нам няма чаго, — гаварыў Аляксандр Лукашэнка. — Каб не было розных здагадак пасля візіту памочніка прэзідэнта ЗША Джона Болтана ў Беларусь і перамоваў, якія былі працягнутыя ў Варшаве па пытаннях бяспекі, дзе прысутнічалі вашы калегі. Я вас прасіў асэнсаваць усе гэтыя перамовы тут і там".

Лукашэнку цікавіла, "што адбывалася ў Варшаве, якія акцэнты, што суседзі ад нас патрабуюць і просяць". Гаворачы пра суседзяў, ён меў на ўвазе Польшчу, Украіну і краіны Балтыі. "Можа, мы дзесьці не так дзейнічаем", — разважаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка згадаў нядаўнюю канферэнцыю ў Мінску, прысвечаную барацьбе з тэрарызмам, якую арганізавала ААН. "Тэма бяспекі сёння ў цэнтры ўвагі, — гаварыў ён. — Дзякуючы гэтай тэме і Мінск сёння трапіў у топ навінаў..."

Беларускі кіраўнік падкрэсліў, што добра валодае сітуацыяй і не бачыць асаблівых знешніх пагроз для нашай краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі