Затрымлівалі дырэктара прыватнага выдавецтва "Кнігазбор"
У Мінску затрымлівалі дырэктара вядомага прыватнага выдавецтва "Кнігазбор" Генадзя Вінярскага.
"Забралі камп'ютар, тэлефон, самога Генадзя", — паведамляе Беларускі ПЭН-цэнтр. Паводле папярэдніх звестак, затрыманне правялі супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. Пазней Вінярскага адпусцілі.
Як распавядала Еўрарадыё, сёння ж фінансавая паліцыя затрымлівала і дызайнера Анатоля Лазара, вядомага як Wiecier Mechaniczny.
facebook.com
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.