Культавага дызайнера Wiecier Mechaniczny забіралі ў фінансавую міліцыю
У Мінску затрымлівалі дызайнера Анатоля Лазара, вядомага як Wiecier Mechaniczny.
Зранку 13 студзеня яго забралі ў фінансавую міліцыю разам з камп'ютарам. Жонцы Лазара сказалі, што правяраюць, ці заплаціў ён падаткі. Пазней вызвалілі.
Анатоль Лазар — дырэктар студыі "Адліга". Пад псеўданімам Wiecier Mechaniczny ён працаваў над дзясяткамі вядомых беларускіх праектаў — ад цішотак да сайтаў. Сярод іншага ён аўтар вокладкі кнігі "Беларуская нацыянальная ідэя", якую выдалі рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і філосаф Максім Гаруноў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.