Затрымалі кіроўцу, у якой утрыманне алкаголю ў крыві перавышала норму ў 6 разоў

Затрымалі кіроўцу, у якой утрыманне алкаголю ў крыві перавышала норму ў 6 разоў

У Гродне затрымалі кіроўцу, у якой утрыманне алкаголю ў крыві перавышала дапушчальную норму ў 6 разоў. Здарэнне адбылося мінулай ноччу. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, жанчына на Great Wall Hover закранула Volkswagen і з месца ДТЗ з'ехала. Кіроўца маршрутнага таксі гэта заўважыў і паведаміў у ДАІ. Жанчыну затрымалі.

Высветлілася, што ўвечары кіроўца была ў гасцях у сваіх бацькоў, піла бальзам. Пасля хацела пераставіць машыну на месца на паркоўцы, якое вызвалілася. У яе нічога не атрымалася. Тады жанчына прыняла рашэнне ехаць дахаты. Паводле яе слоў, яна не заўважыла сутыкнення з Volkswagen, таму і не спынілася.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі