Затрыманага Паўла Севярынца падазраюць у кватэрным крадзяжы

Затрыманага Паўла Севярынца падазраюць у кватэрнай кражы
Сёння ўвечары на вуліцы ў Мінску былі затрыманыя вядомыя апазіцыйныя палітыкі Павел Севярынец і Аляксей Шэйн. На дадзены момант яны знаходзяцца ў Фрунзенскім РУУСе. Пра гэта Еўрапейскаму радыё з аддзялення міліцыі паведаміў Павел Севярынец.

“Нас затрымалі два супрацоўнікі ў цывільным, якія прад’явілі пасведчанні. Пры гэтым адзін з іх паказаў прозвішча другі — не. Назваліся яны спецыялістамі па кватэрных крадзяжах. Пасля гэтага нас прывезлі ў РУУС.

Пакуль нічога не вядома. Міліцыянты, верагодна, шукаюць нейкага начальніка, каб вырашыць, што з намі рабіць далей”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі