Затрыманага ў Маскве ўкраінскага нардэпа вызвалілі, але будуць судзіць

Затрыманага ў Маскве народнага дэпутата Украіны Аляксея Ганчарэнку вызвалілі. Яго вінавацяць у адміністрацыйным парушэнні — непадпарадкаванні органам улады, перадае УНІАН. У панядзелак, 2 сакавіка, у Маскве пройдзе суд над ім. Яму пагражае штраф у 1000 расійскіх рублёў або 15 сутак арышту.

Сам Ганчарэнка, якога затрымалі на маршы памяці Барыса Нямцова, заяўляе, што ніякага непадпарадкавання не аказваў. Дэпутат кажа, што пасля затрымання яго білі. Ён прасіў выклікаць лекара, аднак гэтага так і не зрабілі.

Па словах Ганчарэнкі, яго запалохвалі тым, што ён ужо ніколі не выйдзе на волю, і тым, што ў чалавека, які з ім размаўляў, на пальцы мазоль ад курка.

У пастарунку Ганчарэнку таксама спыталі пра падзеі 2 траўня 2014 года ў Адэсе — якое ён меў да іх дачыненне.

Дарэчы, паводле афіцыйных звестак маскоўскай паліцыі на маршы памяці Нямцова 1 сакавіка затрымалі больш за 50 чалавек. Усе яны, па словах паліцэйскіх, парушалі грамадскі парадак.

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі