Затрыманаму дырэктару гімназіі Лукашэнка сёлета ўручыў медаль (відэа)

Затрыманаму дырэктару гімназіі Лукашэнка сёлета ўручыў медаль (відэа)

Затрыманаму дырэктару беларускамоўнай мінскай гімназіі № 4 Юрыю Бандарэнку Аляксандр Лукашэнка 5 траўня сёлета ўручыў медаль Францішка Скарыны. Ён трапіў у лік 42 "заслужаных людзей краіны", якія былі адзначаныя за сваю працу і дасягненні.

У сюжэце тэлеканала СТБ (у ім Бандарэнку чамусьці назвалі "Георгіем") ёсць і выступ дырэктара ў Палацы Незалежнасці:

"Хацеў бы сёння выказаць словы падзякі кіраўніцтву краіны і вам асабіста [Лукашэнку — Еўрарадыё] за тое, што наша краіна ідзе шляхам сапраўды правільнай дэмакратызацыі".

Кіраўнік дзяржавы пахваліў яго за выказванне пра "правільную дэмакратыю". Лукашэнка параіў кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандру Косінцу "вывучыць гэты тэзіс". "Ён фізік, матэматык, але як правільна мысліць", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Пра затрыманне Юрыя Бандарэнкі стала вядома ў пятніцу. Адбылося гэта непасрэдна ў гімназіі. Аднак афіцыйнай інфармацыі пакуль няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі