Затрыманая экс-журналістка БТ Ксенія Луцкіна

Затрыманая экс-журналістка БТ Ксенія Луцкіна

Удзень 22 снежня перастала выходзіць на сувязь сяброўка асноўнага складу Каардынацыйнай рады Ксенія Луцкіна. "Ёсць верагоднасць, што ў яе цяпер праходзіць ператрус", — паведамляе тэлеграм-канал КР.

Луцкіна паспела адправіць экстраннае паведамленне. З яго відаць, што яна цяпер дома. Пазней інфармацыю пра затрыманне і ператрус пацвердзіў бацька журналісткі.

Ксенія Луцкіна — адна з супрацоўніц Белтэлерадыёкампаніі, якія сышлі адтуль пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі