Затрыманая ў Беларусі расіянка Соф'я Сапега не галасавала на выбарах у Дзярждуму

Соф'я Сапега / Фотаздымак з сацсетак
Соф'я Сапега / Фотаздымак з сацсетак

Расіянка Соф'я Сапега, якая была затрыманая ў Беларусі, не прасіла арганізаваць ёй выязное галасаванне на выбарах у Дзярждуму.

Пра гэта паведаміў пасол Расіі ў Беларусі Яўген Лук'янаў, паведамляе "Интерфакс - Запад".

У Сапегі як грамадзянкі РФ ёсць права галасаваць на выбарах, але яна за гэтым не звярталася, сказаў пасол. Па словах Лук'янава, арганізаваць галасаванне для Сапегі ў месцы яе ўтрымання было магчымым.

У цэлым 17-19 верасня ў амбасаду РФ у Беларусі не паступіла ніводнай просьбы аб хатнім галасаванні.

Соф'я Сапега была затрыманая 23 траўня разам з Раманам Пратасевічам. Іх знялі з самалёта Ryanair, які пры палёце з Афін у Вільню быў вымушаны прызямліцца ў Мінску.

Пазней Пратасевіча і Сапегу перавялі пад хатні арышт.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі