Затрыманне ў Новалукомлі за бел-чырвона-белы і жоўта-блакітны сцягі на гармаце

Затрыманне ў Новалукомлі за бел-чырвона-белы і жоўта-блакітны сцягі на гармаце

У Новалукломлі ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці міліцыя затрымала 23-гадовага мясцовага жыхара. У яго дачыненні распачата крымінальная справа. Як піша раённая газета "Чырвоны прамень", у ноч з 8 на 9 траўня мужчына намаляваў на гармаце, усталяванай каля мемарыяла ў Старых Лаўках, бел-чырвона-белы і жоўта-блакітны сцягі. Але міліцыянеры змаглі высветліць асобу "хулігана".

Чашніцкія прапагандысты пішуць, што матэрыяльныя страты нязначныя, але "значна больш важкі маральны аспект", бо "помнікі і мемарыялы — святыя месцы", і дзеянні мужчыны "не паддаюцца ніякаму тлумачэнню". Яны сцвярджаюць, што "хуліган" быў у стане алкагольнага ап'янення.

У сацсетках пішуць, што затрыманы — гэта мастак-афарміцель з мясцовай ДРЭС. У раёнцы не згадвалася, што на цеплатрасе быў надпіс "Слава Украіне!" і вядомыя словы пра "рускі ваенны карабель".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі