Затрыманы кіраўнік перадвыбарнага штаба Саннікава

Толькі што ў сябе дома быў затрыманы Уладзімір Кобец, які кіраваў перадвыбарным штабам кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Верагодна, як і экс-кандыдаты Саннікаў, Някляеў, Статкевіч, Рымашэўскі і Міхалевіч, ён будзе дастаўлены ў ізалятар КДБ.

Кіраўнікам апазіцыі можа быць выстаўленае абвінавачванне па ч.1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу як арганізатарам масавых беспарадкаў. Паводле дзейнага заканадаўства, іх затрыманне можа доўжыцца 72 гадзіны, пасля чаго будзе альбо вызваленне, альбо прымяненне ў адносінах да іх меры стрымання. У апошнім выпадку абвінавачванне будзе выстаўленае не пазней як праз 10 сутак з моманту затрымання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі