Заўзятарам вернуць грошы за квіткі на адмененыя біятлоныя гонкі Кубка свету
Заўзятарам вернуць грошы за квіткі на адмененыя гонкі з мас-старту Кубка свету па біятлоне, перадаюць расійскія інфармагенцтвы. Пра гэта на прэс-канферэнцыі заявіў выканаўчы дырэктар аргкамітэта этапу Валерый Радчанка.
"Ёсць маленькая тэхнічная праблема, бо сёння нядзеля і банкі не працуюць. Але я заяўляю, што ўсе грошы будуць вернутыя. Этап Кубка свету застрахаваны, так што ніякіх праблем не будзе", — перадае ТАСС словы спартовага чыноўніка.
Раней паведамлялася, што непагадзь у Ханты-Мансійску перашкодзіла правесці 20 сакавіка абедзве завяршальныя мас-старты 9-га этапу Кубка свету па біятлоне. Ураганны вецер нават абрынуў адну з асвятляльных мачтаў на стралковым стадыёне.
У сувязі з гэтым было прынятае рашэнне завяршыць этап датэрмінова. Вялікі крышталёвы глобус у мужчын атрымаў француз Мартэн Фуркад — 1152 ачкі, у жанчын — Габрыэла Саўкалава з Чэхіі: у яе 1106 ачкоў.
У зборнай Беларусі найлепшы вынік паказала Надзея Скардзіна — 443 балы і 19-е месца ў агульным заліку.