Завершылася следства над супрацоўнікамі падатковай інспекцыі

Завершылася следства над супрацоўнікамі падатковай інспекцыі

Следчы камітэт скончыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў інспекцыі па падатках і зборах па Мінску.

Следствам высветлена, што начальнік аддзела і яго падначалены, жадаючы палепшыць паказчыкі сваёй працы і атрымаць высокую ацэнку з боку кіраўніцтва, хацелі неабгрунтавана прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці двух прадпрымальнікаў сталіцы. Імі была праведзена незаконная праверка, у выніку якой быў складзены шэраг ілжывых працэсуальных дакументаў аб выяўленых парушэннях заканадаўства.

Акрамя таго, падчас праверкі начальнік аддзела, прадэманстраваўшы прадпрымальніку жаданне атрымаць хабар, прыняў ад яго ўзнагароду ў выглядзе дзіцячай сукенкі для сваёй малалетняй дачкі.

Цяпер дзеянні кіраўніка кваліфікаваныя следствам па ч. 2 арт. 424 КК (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі), ч. 2 арт. 425 КК (бяздзейнасць службовай асобы), ч. 1 арт. 430 КК (атрыманне хабару). Інспектару, які дзейнічаў у групе з начальнікам, прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 424 КК (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі).

Крымінальная справа перададзена пракурорам для накіравання ў суд, паведамляе БелаПАН.

Фота: magmens.com

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі