Заводы холдынга МАЗ спынілі працу на два тыдні
Мінскі аўтамабільны завод і прадпрыемствы холдынгу "БелАўтаМАЗ" спыняюць працу з 25 снежня па 11 студзеня. Акрамя самога МАЗа спыняюць працу Баранавіцкі і Асіповіцкі заводы.
Па словах рабочых, большасць супрацоўнікаў холдынгу адсылаюць у неаплочваны адпачынак — гэта каля 20 тысяч чалавек. Ім выдаюць толькі па 500 тысяч рублёў за эканомію энергарэсурсаў. У некаторыя дні пэўная колькасць работнікаў выйдзе на працу.
Як адзначае Радыё "Свабода", доўгія зімовыя вакацыі ладзяць для сваіх работнікаў не ўсе буйныя прадпрыемствы. Напрыклад, Мінскі трактарны завод не сыходзіць на вялікія вакацыі: там кажуць толькі пра звычайныя выходныя.
Фота: nemiga.info