Заяц: Расіяне могуць падтасоўваць вынікі даследаванняў нашай прадукцыі

Заяц: Расіяне могуць падтасоўваць вынікі даследаванняў нашай прадукцыі

Расіяне могуць падтасоўваць вынікі лабараторных даследаванняў беларускай прадукцыі. Пра гэта ў эфіры праграмы "Контуры" на тэлеканале АНТ заявіў міністр сельскай гаспадаркі Беларусі Леанід Заяц. Паводле яго слоў, існуе прадузятае стаўленне Рассельгаснагляду да беларускіх прадпрыемстваў. І "падтасоўкі" выключаць нельга.

"Ідзе неабгрунтаванае абвінавачванне з боку спецыялістаў Рассельгаснагляду, гэта праяўляецца на прыкладзе малочных прадпрыемстваў, прадпрыемстваў птушкагадоўлі", — кажа Заяц. Ён лічыць, што беларускім чыноўнікам трэба больш актыўна і мэтанакіравана абараняць інтарэсы нашай краіны. Дарэчы, менавіта пра гэта ў нядаўнім інтэрв'ю Еўрарадыё гаварыў палітолаг Кірыл Коктыш.

9 чэрвеня Мінск і Масква дамовіліся пра зняцце ўзаемных абмежаванняў па пастаўках малочнай прадукцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі