Зборная Беларусі апусцілася на 80-е месца ў рэйтынгу ФІФА
У сусветным рэйтынгу нацыянальных камандаў Беларусь згубіла 7 радкоў у параўнанні з мінулым месяцам.
Лідарства ў сусветным рэестры трымае зборная Іспаніі. У першую пяцёрку рэйтынгу таксама ўваходзяць Аргенціна, Нямеччына, Італія і Калумбія, адзначае "Прессбол".
З канкурэнтаў Беларусі ў адборы да чэмпіянату свету 2014 года Францыя займае 25-е месца, Фінляндыя — 56-е, Грузія — 97-е.
Фота з сацыяльных сетак