Зборная Беларусі па футболе правядзе матч са Швейцарыяй на Дзень Волі
Падчас лёсавання / abff.by
Стаў вядомы расклад матчаў нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі ў адборы чэмпіянату Еўропы 2024 года. Напярэдадні беларусы трапілі ў групу "І" разам са зборнымі Швейцарыі, Румыніі, Андоры, Ізраіля і Косава. Пуцёўкі ў фінальную частку кантынентальнага першынства атрымаюць дзе найлепшыя каманды.
Першы матч беларуская зборная правядзе 25 сакавіка наступнага года са швейцарцамі — на Дзень Волі.
Іншыя матчы:
28 сакавіка. Румынія — Беларусь
16 чэрвеня. Беларусь — Ізраіль
19 чэрвеня. Беларусь — Косава
9 верасня. Андора — Беларусь
12 верасня. Ізраіль — Беларусь
12 кастрычніка. Беларусь — Румынія
15 кастрычніка. Швейцарыя — Беларусь
18 лістапада. Беларусь — Андора
21 лістапада. Косава — Беларусь
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.