Зборная Беларусі па футболе згуляе з Арменіяй
Зборная Беларусі па футболе згуляе з камандай Арменіі. Таварыскі матч прызначаны на пачатак сакавіка. Ён пройдзе ў Ерэване. Такая дамоўленасць была дасягнутая паміж федэрацыямі футбола Беларусі і Арменіі.
Зборная Арменіі, як і беларускія футбалісты, не прабілася на Еўра-2016. Яна займае ў рэйтынгу FIFA 123-е месца. Зборная Беларусі ў рэйтынгу на 67-м месцы.
У бліжэйшы час стане вядома, з кім беларуская зборная правядзе другі спарынг у сакавіку 2016-га. Нагадаем, у будучым годзе беларусы распачнуць матчы кваліфікацыі на чэмпіянат свету 2018 года.
Фота: abff.by