Зборная Беларусі згуляе з Кыргызстанам у Барысаве, а не ў Жодзіне
Таварыскі матч меўся адбыцца 6 верасня на жодзінскім стадыёне "Тарпеда".
Як інфармуе БЕЛТА, гульня адбудзецца ў той жа дзень на гарадскім стадыёне Барысава а 19-й.
Гэта будзе першая сустрэча футбольных зборных Беларусі і Кыргызстана. Беларусы цяпер займаюць 73-е месца ў рэйтынгу ФІФА, а іх будучыя супернікі знаходзяцца на 135-й пазіцыі.
Для падапечных Георгія Кандрацьева спарынг з кыргызстанскай камандай стане апошняй рэпетыцыяй перад адборачным матчам чэмпіянату свету-2014 са зборнай Францыі. Гульня з французамі адбудзецца 10 верасня ў Гомелі.
Фота — minsknews.by