Зборная Швецыі стала бронзавым прызёрам чэмпіянату свету па хакеі
Матч за "бронзу" чэмпіянату свету па хакеі прайшоў у нядзелю ў Кёльне. Зборная Швецыі перамагла каманду Нямеччыны з лікам 3:1 (1:0, 0:1, 2:0). Адзначым, што дзве рашаючыя шайбы ў шведаў закінуў Юнас Андэрсан (апошнюю — у пустыя вароты), які ў мінулым сезоне гуляў на мінскае "Дынама" ў Кантынентальнай хакейнай лізе.
Сёння пройдзе фінальны матч Расія — Чэхія. Пачатак у 21.30.
Сёння пройдзе фінальны матч Расія — Чэхія. Пачатак у 21.30.