Зборнік Вальжыны Морт — у топ-8 найлепшых кніг паэзіі паводле The New York Times
![Зборнік Вальжыны Морт — у топ-8 найлепшых кніг паэзіі паводле The New York Times](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/a14d451f-2d29-4a20-94f7-d1b92386a43b_cx0_cy29_cw0_w1023_r1_s.jpg.webp?itok=ShzHNeeY)
Зборнік беларуска-амерыканскай паэткі Вальжыны Морт — у топ-8 найлепшых кніг паэзіі 2020 года па версіі The New York Times. Гэта яе англамоўная кніга "Music for the Dead and Resurrected: Poems" ("Музыка для мёртвых і ўваскрослых: Вершы").
Паэтка і перакладчыца Вальжына Морт жыве ў ЗША з 2006-га. Ёй 39 гадоў. Морт выкладае ў Карнельскім універсітэце. "Я цяпер пішу на дзвюх мовах адразу [на беларускай і англійскай]", — казала паэтка летась у адным з інтэрв'ю.
![Зборнік Вальжыны Морт — у топ-8 найлепшых кніг паэзіі паводле The New York Times](/sites/default/files/paragraphs/image/kniham.png)
Зборнік Морт сярод іншых найлепшых кніг / nytimes.com
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.