Зборныя Беларусі і Расіі адхіленыя ад міжнародных шахматных турніраў
Рада Міжнароднай шахматнай федэрацыі (FIDE) часова адхіліла зборныя Беларусі і Расіі ад спаборніцтваў пад эгідай арганізацыі. Пра гэта гаворыцца ў заяве федэрацыі.
Тым не менш шахматысты з дзвюх краін змогуць удзельнічаць у індывідуальных турнірах. Праўда, выступаць ім давядзецца пад сцягам FIDE.
Раней спартоўцаў Беларусі і Расіі ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах адхілілі шматлікія іншыя спартовыя федэрацыі. Прычынай называецца вайна Расіі супраць Украіны, якая вядзецца ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.