Здарэнне з верталётам, які перавозіць першых асоб Расіі

Верталёт спецыяльнага лётнага атрада "Расія" / udprf.ru
Верталёт спецыяльнага лётнага атрада "Расія" / udprf.ru

У пятніцу стала вядома пра здарэнне з верталётам Мі-8 спецыяльнага лётнага атрада "Расія", які перавозіць першых асоб РФ. У маскоўскім аэрапорце Унукава ён зачапіў рулявой шрубай зямлю і атрымаў "нязначныя пашкоджанні". Па адной версіі, адбылося гэта яшчэ да яго ўзлёту ("выявілася няспраўнасць"), па іншай, верталёт ударыўся хваставой часткай аб зямлю, калі здзяйсняў пасадку, піша meduza.io.

Зноў жа супярэчлівая інфармацыя і пра пацярпелых, якія, па адной версіі, ёсць, а па іншай іх няма. Сцвярджаецца, што ў кабіне Мі-8 у той момант не было пасажыраў.

Мяркуецца, што "прычынай жорсткай пасадкі верталёта маглі стаць складаныя метэаўмовы ці адмова тэхнікі".

Здарэнне з верталётам, які перавозіць першых асоб Расіі
Mash/Telegram

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі