Здзейснена першая квантавая тэлепартацыя з Зямлі на арбіту

Здзейснена першая квантавая тэлепартацыя з Зямлі на арбіту

Здзейснена першая квантавая тэлепартацыя з Зямлі на арбіту. Яе здзейснілі кітайскія спецыялісты. Фатон пераадолеў больш за 500 км і патрапіў на спадарожнік “Мо-цзы”, які прызначаны для квантавай камунікацыі. Наземная станцыя знаходзіцца на Тыбеце, інфармуе сайт technologyreview.com.

Адзначаецца, што тэлепартацыя заснавана на фенамене квантавай заблытанасці, калі два аб’екты (фатоны) валодаюць аднолькавымі хвалевымі функцыямі. І калі адлегласць паміж імі павялічваецца, яны захоўваюць інфармацыю адзін пра аднаго.

У 2016 годзе кітайскія і канадскія навукоўцы незалежна правялі эксперымент па квантавай тэлепартацыі на адлегласці больш за 8 кіламетраў ва ўмовах горада.

Здзейснена першая квантавая тэлепартацыя з Зямлі на арбіту
Фота: Technologyreview

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі