Земфіра выступіць у Мінску з праграмай "Я маленькі чалавек"

Земфіра выступіць у Мінску з праграмай "Я маленькі чалавек"

У Мінску выступіць Земфіра. Канцэрт расійскай зоркі адбудзецца 15 сакавіка ў "Мінск-Арэне".


Выступ Земфіры адбудзецца ў межах тура "Я маленькі чалавек", які будзе цягнуцца два месяцы і ахопіць 20 гарадоў. Апроч таго, Земфіра папрасіла прыхільнікаў дасылаць ёй спісы песень, якія бы яны хацелі пачуць на канцэртах, аднак не абяцае іх выкарыстоўваць, хоць такая верагоднасць і ёсць. Цяпер спявачка збіраецца засесці за запіс новага матэрыялу:


"Пакуль жа планую запіс новых песень, восень — час, які найбольш пасуе для гэтага".


Нагадаем, папярэдні канцэрт Земфіры ў Мінску прайшоў у "Мінск-Арэне" ў 2013 годзе: тады спявачка прэзентавала свой апошні альбом "Жыць у тваёй галаве".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі