Згарэў дом мінчука Васіля Хадзькова, які пратэстуе супраць высялення
У Мінску згарэў дом Васiля Хадзькова, якi пратэстуе супраць таго, што яго высяляюць, не даючы асобнай кватэры, паведамляе “Радыё Свабода”.
З-за будаўнiцтва лiнii метро ўздоўж праспекта Дзяржынскага ў яго забралi дом з зямельным надзелам, а ўзамен далі двухпакаёвую кватэру — але не асобна, а разам з былой жонкай i яе паўналетнiм сынам.
Васiль Хадзькоў перасяляцца адмовiўся i падаў у суд, але ён стаў на бок гарадскiх уладаў i пастанавiў выселiць чалавека прымусова. Сёння да дома зноў пад’ехала будаўнiчая тэхнiка, а таксама мiлiцыянты.
Хадзькова гвалтам адвезлi ў Маскоўскi РАЎС. Яму пагражае арышт за непадпарадкаванне прадстаўнiкам улады. Тым часам бульдозер зламаў палову дома, у тым лiку i неастылую печ. Неўзабаве ў развалiнах з’явiлася полымя, якое хутка перарасло ў вялiкi пажар.
За некалькі хвілін дом згарэў цалкам. Не дапамаглі нават тры пажарныя машыны, што прыбылі па выкліку.