Зграя здзічэлых сабак тэрарызуе прыгарад Віцебска

Зграя здзічэлых сабак тэрарызуе прыгарад Віцебска

У аграгарадку Тулава пад Віцебскам усіх тэрарызуе зграя здзічэлых сабак, паведамляе тэлеканал "Віцебск".

Сабакі загрызлі авечак, трусоў і курэй. Па вечарах нават людзі асцерагаюцца выходзіць на вуліцу. Жыхары звярталіся па дапамогу і ў міліцыю, і ў сельсавет, але пакуль без толку.

Па словах мясцовай жыхаркі, у зграі больш за 20 сабак. Яны жывуць на сметніку, але кожны вечар прыходзяць у аграгарадок.

У міліцыі прызнаюцца, што ад набегаў бяздомных сабак церпяць не толькі жыхары Тулава. Сабакі збіваюцца ў зграі напрыканцы зімы і робяць набегі на бліжэйшыя да Віцебска вёскі і пасёлкі.

Дарэчы, не так даўно ў Полацку бяздомны ратвейлер напаў на пенсіянерку і загрыз яе той-тэр'ера. Але і пасля гэтага, як паведамляла Еўрарадыё, зграя сабак па-ранейшаму бегала ў цэнтры Полацка. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі