Жаночая акцыя ў Мінску пачалася з затрыманняў
Жаночая акцыя, якая праходзіць у Мінску ўдзень 26 верасня, пачалася з затрыманняў. Яе ўдзельніц не ўратавала нават тое, што за гадзіну да пачатку яны перанеслі "месца старта" — з Плошчы Перамогі да Камароўскага рынку.
Сілавікі прыехалі на акцыю на васьмі мікрааўтобусах. Такой колькасці дакладна хопіць, каб "упакаваць" усіх.
Затрыманні праводзяць так званыя "Аліўкі" — сілавікі ў зялёнай форме без апазнавальных знакаў і чорных балаклавах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.