Жаўноў, нават з расійскім пашпартам, застаецца ў нашай зборнай - БФФ
Галкіпер нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Юрый Жаўноў збіраецца прыняць расійскае грамадзянства. Пра гэта паведаміла прэс-служба ФК “Масква”, за які выступае беларус. Ён падпісаў чатырохгадовы кантракт з расійскім клубам.
Еўрарадыё паспрабавала высветліць у Беларускай федэрацыі футбола, ці не згубіць Юрый Жаўноў права выступаць за нашу зборную? Гэтую сітуацыю патлумачыў памочнік гендырэктара федэрацыі Сяргей Ільіч:
“Не, ён будзе гуляць за зборную. Няма ніякіх праблем. Ёсць такі панятак, як непрызнанне за грамадзянінам Рэспублікі Беларусь грамадзянства замежнай дзяржавы. У законе аб грамадзянстве запісана...
Я не ведаю, што збіраецца рабіць Юра Жаўноў. Ён можа пакінуць беларускі пашпарт і атрымаць расійскі пашпарт... Я ведаю, што ён не звяртаўся ў Федэрацыю з заявай, што не будзе гуляць за зборную. Ён выязджае на збор на Мальту і ніякіх пытанняў няма”.