Журналіст Юрый Дзяшук — падазраваны па крымінальнай справе
Журналіст Юрый Дзяшук, якога 20 студзеня затрымалі ў Лідзе, — падазраваны па крымінальнай справе аб злосным хуліганстве (ч. 2 арт.339 Крымінальнага кодэкса).
Як паведамляе прэс-служба БАЖ са словаў сваякаоў журналіста, Дзешука змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання на 72 гадзіны, пакуль прымуць рашэнне пра меру стрымання.
Родныя мяркуюць, што затрыманне журналіста звязанае з крымінальнай справай, пачатая пасля суда над лідскім актывістам Вітольдам Ашуркам. Калі суддзя пасля закрытага працэсу абвясціў Ашурку 5 гадоў зняволення, прысутныя абурыліся і сталі крычаць "Ганьба!" і "Верым! Можам! Пераможам!".
Гэты момант зняла на відэа журналістка Вольга Быкоўская і размясціла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. Але там добра бачна, што Дзяшук (справа ў белым шаліку) займаецца журналісцкай працай: ён увесь час здымае падзеі.
Пасля суда над Ашуркаму міліцыянты затрымлівалі многіх з тых, хто быў на абвяшчэнні прысуду.
Дзяшук стаў дзясятым прадстаўніком СМІ, які знаходзіцца ў няволі па крымінальнай справе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.