Журналіста Алега Груздзіловіча перавялі ў турму ў Магілёў
Журналіста Алега Груздзіловіча перавялі з мінскага СІЗА № 1 у турму № 4 у Магілёў. У пачатку сакавіка ён быў асуджаны на паўтара года калоніі агульнага рэжыму. Касацыйная скарга ў гарадскім судзе яшчэ не разглядалася.
Журналіста Груздзіловіча прызналі вінаватым ва ўдзеле ў акцыях пратэсту. Ён сваёй віны не прызнаў, заявіў, што быў там як пазаштатны супрацоўнік газеты “Народная воля”.
Алег Груздзіловіч знаходзіцца за кратамі з 23 снежня 2021 года. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.