Журналіста і футбаліста Аляксандра Івуліна пакінулі за кратамі яшчэ на месяц

Журналіста і футбаліста Аляксандра Івуліна пакінулі за кратамі яшчэ на месяц

Спартыўнага журналіста і футбаліста "Крумкачоў" Аляксандра Івуліна пакінулі за кратамі яшчэ на месяц (яму зноў працягнулі тэрмін утрымання пад вартай). Ён быў затрыманы ў пачатку чэрвеня, прызнаны палітзняволеным.

Спачатку Івулін адбыў 30 сутак адміністрацыйнага арышту (пакаралі за бел-чырвона-белы сцяг, які нібыта быў на акне кватэры), але на волю не выйшаў. У ліпені яму выставілі абвінавачванне па артыкуле "Арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак".

У сезоне 2021 года Аляксандр Івулін паспрабаваў сябе як футбаліст у складзе футбольнага клуба першай лігі беларускага чэмпіянату "Крумкачы". Незадоўга да арышту ён забіў свой першы гол (на відэа).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі