Журналістцы за 10 дзён на Акрэсціна не аддалі перадачу ад яе сваякоў

Таццяна Капітонава ў першыя хвіліны пасля выхаду з ЦІП на Акрэсціна / Belsat
Таццяна Капітонава ў першыя хвіліны пасля выхаду з ЦІП на Акрэсціна / Belsat

Фатографка-фрылансерка Таццяна Капітонава выйшла на волю пасля 10 сутак арышту за "несанкцыянаванне пікетаванне". Дзяўчына распавяла, што за час арышту яна не атрымлівала ні перадач, ні лістоў. Хаця супрацоўнікі ЦІП прынялі для яе як мінімум адну перадачу!

— Сваякі перадалі перадачу, і яе прынялі. Але, як аказалася, рэчы не перадалі Тані. Гэтак жа, як і лісты. Іх ёй аддалі толькі на выхадзе.

Уся яе тэхніка засталася ў РУУС, яе можна будзе забраць пасля аплаты ўтрымання, — распавядае Еўрарадыё сяброўка Капітонавай.

Таксама валанцёры паведамляюць, што перадачы для адміністрацыйна асуджаных увогуле перасталі прымаць у СІЗА горада Баранавічы.

— Туды даўно не вазілі асуджаных па адміністрацыйных справах з Мінска. Калі цяпер зноў сталі прывозіць, то сталі адказваць, што перадач няма, — пішуць валанцёры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі