Журналістка камянецкай "раёнкі" расказала, як з "КДБ" ёй пагражалі арыштам

"Прадстаўніца КДБ" падтрымаць размову па-беларуску не змагла

"Прадстаўніца КДБ" падтрымаць размову па-беларуску не змагла / pixabay.com

Журналістка камянецкай "раёнкі" (Брэсцкая вобласць) расказала, як "прадстаўніца КДБ" пагражала ёй арыштам. "Чаму вы фінансуеце... вайсковыя сілы Украіны? Чаму пераводзіце ім грошы?" — пачула яна па тэлефоне. Зразумеўшы, што мае справы з махлярскай схемай, журналістка загаварыла... па-беларуску: "Я грамадзянка Рэспублікі Беларусь і патрабую размаўляць са мною на беларускай мове". "Прадстаўніца КДБ" падтрымаць размову па-беларуску не змагла. На гэтым тэлефанаванні спыніліся.

"Пацярпелая" абураецца, што махляры з-за мяжы маюць яе нумар тэлефону, ведаюць яе імя і прозвішча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі