Журналістку Intex-press асудзілі за перапост з "экстрэмісцкага" канала
Суд у Баранавічах / intex-press.by
Журналістку Intex-press асудзілі за "распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі" (ч. 2 арт. 19.11 КаАП), паведамляе выданне. Паводле пратакола, у лютым 2022 года яна пераслала інфармацыю з тэлеграм-канала, які ўлады Беларусі прызналі "экстрэмісцкім".
Суддзя І. Паўлоўская прызначыла ёй штраф у 555 рублёў (15 базавых велічыняў). Мабільнік журналісткі канфіскавалі як сродак здзяйснення парушэння.
Як распавядала Еўрарадыё, 15 лютага сілавікі ў Баранавічах канфіскавалі тэхніку "Выдавецкага дома "Інтэкс-прэс". У пастанове на агляд будынка гаварылася пра пошукі "слядоў адміністрацыйнага правапарушэння". Таксама ў дакуменце згадваліся "матэрыялы праверак па факце парушэння заканадаўства аб СМІ" і пералічваліся відэаролікі, апублікаваныя на YouTube-канале Intex-press.
Журналістку, якая апытвала на вуліцах жыхароў Баранавічаў для гэтых відэа, на наступны дзень выклікалі ў міліцыю, а потым затрымалі на трое сутак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.