Журналісту Алесіну выставілі абвінавачанне ў шпіянажы і здрадзе радзімы

Журналісту газеты "Белорусы и рынок" Аляксандру Алесіну 8 снежня выставілі абвінавачанне. Як інфармуе Радыё Свабода са спасылкай на сына Алесіна, гэта артыкул 356 "Здрада дзяржаве" і 356.1 "Выдача дзяржаўнай таямніцы замежнай дзяржаве, замежнай арганізацыі ці прадстаўніку, альбо шпіянаж". Журналісту і ваеннаму аналітыку пагражае ад 7 да 15 гадоў зняволення.

Нагадаем, Аляксандра Алесіна КДБ затрымаў у канцы лістапада, але пра гэта стала вядома толькі 4 снежня. Яшчэ сёння ў сваякоў журналіста з'явілася надзея, што ён можа праходзіць па справе аб шпіянажы як сведка. Следства, нібыта, больш цікавілася іншым затрыманым у мінскай кавярні чалавекам. Аднак гэтыя спадзяванні не спраўдзіліся.

Разам з Алесіным абвінавачваюць дыпламата адной з краін. Аляксандр Алесін не з'яўляецца асноўным фігурантам справы, адзначае Радыё Свабода.

Афіцыйнай інфармацыі пра затрыманне Алесіна і іншага чалавека дагэтуль няма.

“Да Алесіна магла трапіць сакрэтная інфармацыя, а ён яе распаўсюдзіў”

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі