Журналісты знайшлі ў Слуцку сабаку, які ратаваў ката і стаў зоркай інтэрнэта

Журналісты знайшлі ў Слуцку сабаку, які ратаваў ката і стаў зоркай інтэрнэта

Журналісты kurjer.info знайшлі ў Слуцку сабаку, які ратаваў ката і стаў зоркай інтэрнэта. Босік жыве ў прыватным доме, днямі яму споўніўся год. Яго гаспадыня кажа, што не ведала пра ўчынак сабакі.

Як паведамляла Еўрарадыё, сабака спрабаваў выратаваць ката, якога на дарозе збіў аўтамабіль. Спачатку ён стаяў каля яго, абараняў ад іншых машын, і яны аб’язджалі жывёл. Пасля сабака адцягнуў ката на абочыну і залізываў яго раны. На жаль, кот не выжыў. Пра гэтую кранальную гісторыю напісалі практычна ўсе буйныя беларускія сайты, пра яе распавялі цэнтральныя тэлеканалы.

Цяпер жа сталі вядомыя новыя падрабязнасці. Босік амаль увесь дзень сядзіць на ланцугу і толькі на некалькі гадзін яго адпускаюць пагуляць. У той дзень у 120 метрах ад дома ён стаў сведкам, як кот Мурзік трапіў пад машыну. Кот таксама жыў у прыватным доме, ён сябраваў з мясцовымі сабакамі. Высветлілася, што нейкі час ахоўваць ката Босіку дапамагалі яшчэ два сабакі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі