Жыхар Баранавічаў прадаў сваю 17-гадовую сяброўку ў сэксуальнае рабства
Жыхар Баранавічаў прапанаваў сваёй 17-гадовай сяброўцы паехаць на працу ў Польшчу. Дзяўчыне ён паабяцаў месца гандляркі на рынку. Аднак пасля таго, як дзяўчына пераехала мяжу, яе ўладкавалі ў адзін з клубаў польскага горада Гожув-Велькапольскі.
Праз год дзяўчыне ўдалося вярнуцца да дому, пасля чаго ў адносінах да яе мінулага сябра распачалі крымінальную справу па артыкуле “вярбоўка людзей для эксплуатацыі”. Згодна з заканадаўствам, яго чакае ад 6 да 8 год пазбаўлення волі.
Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст