Жыхар Гомеля ехаў у Расію праз Украіну з чужым пашпартам

Жыхар Гомеля ехаў у Расію праз Украіну з чужым пашпартам

Жыхар Гомеля ехаў у Расію праз Украіну з чужым пашпартам. 36-гадовага мужчыну затрымалі 19 снежня на беларуска-ўкраінскай мяжы ў пункце пропуску "Весялоўка". Свае дзеянні ён патлумачыў жаданнем з Украіны патрапіць у Расію. У адносінах парушальніка склалі адміністрацыйны пратакол аб парушэнні дзяржаўнай мяжы.

Аднак жыхару Гомеля можа пагражаць і крымінальная адказнасць. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта нашай краіны, "праводзіцца праверка ў рамках артыкулаў 173-174 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь". Гаворка ідзе пра нявыплату аліментаў і пра "ўцягванне непаўналетняга ў антыграмадскія паводзіны". Па гэтых артыкулах мужчыне пагражаюць папраўчыя працы, абмежаванне волі ці нават пазбаўленне волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі