Жыхар Магілёўскага раёна спаліў двух сабак суседкі

Жыхар Магілёўскага раёна спаліў двух сабак суседкі

Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу на 26-гадовага жыхара аграгарадка Рамановічы Магілёўскага раёна. Мужчына жорстка расправіўся з двума сабакамі, якія належалі яго аднавяскоўцы.

Паводле інфармацыі Следчага камітэта, мужчына спярша падвесіў жывёлаў на ланцугу да адрыны, а потым абліў бензінам і падпаліў. У дадатак да ўсяго, мужчына яшчэ і разбіў вокны ў доме гаспадыні сабак. Пасля затрымання мужчына патлумачыў, што раней азін з загінулых сабак яго пакусаў, таму ян вырашыў адпомсціць.

Дарэчы, сёлета праваахоўнікі Магілёўскай вобласці пачалі чатыры крымінальныя справы за жорсткае абыходжанне з жывёламі. Напрыклад, у Касцюковіцкім раёне 37-гадовы мужчына, скарыстаўшы матыў помсты, павесіў на дрэве сабаку і пакінуў яго паміраць.

40-гадовы жыхар Асіповічаў нападпітку перарэзаў нажом шыю сабаку, які знаходзіўся на прывязі. Потым ён жорстка расправіўся са шчанюком. Жыхар Мсціслаўскага раёна на вачах у дваіх малалетніх дзяцей парэзаў беспрытульнага сабаку. Па ўсіх гэтых крымінальных справах вынесеныя абвінаваўчыя прысуды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі