Жыхар Магілёва пасля сваркі з жонкай вырашыў спаліць іх агульную кватэру

Пажар у дзевяціпавярховым жылым доме на вуліцы Бурдэнка ў Магілёве адбыўся перад выходнымі, паведамляе Сайт Магілёва. Супрацоўнікі МНС паспелі ўратаваць гаспадара кватэры, які ляжаў на падлозе каля кухні. Ён трапіў у лякарню з дыягназам “атручэнне прадуктамі гарэння”. Згодна з папярэдняй версіяй, мужчына 1952 года нараджэння сам падпаліў кватэру пасля таго, як пасварыўся з жонкай. А яна пасля гэтай сваркі пабегла да суседзяў і папрасіла выклікаць МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі