Жыхара Брэстчыны затрымалі за параўнанне Лукашэнкі з Гітлерам

Жыхара Брэстчыны затрымалі за параўнанне Лукашэнкі з Гітлерам

Жыхара Брэсцкай вобласці затрымалі за параўнанне Аляксандра Лукашэнкі з Адольфам Гітлерам, паведамляюць праваабаронцы.

Сілавікі запісалі з ім "пакаяльнае" відэа. На ім мужчына кажа, што працуе вартаўніком і што затрымалі яго за рэгістрацыю ў плане "Перамога". Ён паведамляе, што ў сацсетках параўноўваў Лукашэнку з Гітлерам і размяшчаў побач іх фотаздымкі. Таксама мужчына заяўляе, што быў падпісаны на "экстрэмісцкія" тэлеграм-каналы.

Дома ў яго адбыўся ператрус, падчас якога знайшлі БЧБ-сцяг.

Затрыманаму выставілі абвінавачванні па артыкулах 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі