Жыхароў Данбасу апытваюць пра тэрытарыяльную цэласнасць Украіны
У болей чым 60 найбуйнейшых населеных пунктах праходзіць “народны рэферэндум” у выглядзе кансультацыйнага апытання грамадзян.
Гэта тычыцца Данецкай і Луганскай абласцей. У бюлетэнь унесена два пытанні: “Ці падтрымліваеце вы тэрытарыяльную цэласнасць Украіны?” і “Ці выступаеце вы за пашырэнне правоў мясцовых абшчын, якое выяўляецца ў самастойнай бюджэтнай і культурнай палітыцы рэгіёну?”.
Ініцыятарам мерапрыемства выступіла грамадскай аб’яднанне “Камітэт патрыятычных сіл Данбасу”. Адзін з актывістаў камітэту Дзмітрый Ткачэнка заявіў, што, па стане на абедзенны час, ужо выкарыстаная большая частка з надрукаваных раней 100 тысяч бюлетэняў. Для максімальнага ахопу выкарыстоўваюцца стацыянарныя пасты для галасавання, а таксама мабільныя групы.
Дзмітрый Ткачэнка загадзя адзначыў, што “рэферэндум-апытанне не мае юрыдычнай моцы, яго галоўная мэта — паказаць ісціннае стаўленне грамадзян Данецкага і Луганскага рэгіёнаў да пытання адзінства краіны.
Вынікі “рэферэндум-апытання” будуць абнародаваныя заўтра, 5 траўня, інфармуе Korrespondent.net