Жыхароў Рэчыцкага раёна аштрафавалі за ўтрыманне свіней насуперак забароне
Дваццаць два чалавекі аштрафаваныя, бо трымалі свіней на асабістых падворках у так званай буфернай зоне.
Як паведамляе БелаПАН, агульная сума штрафаў склала 8 мільёнаў 300 тысяч рублёў. Мінімальны штраф склаў 100 тысяч рублёў, максімальны — 1,5 мільёна.
Нагадаем, што Міністэрства сельскай гаспадаркі прыняло пастанову №30. Згодна з ёй, у радыусе пяці кіламетраў ад буйных свінакомплексаў забаронена трымаць свіней на асабістых падворках. На тэрыторыі Рэчыцкага раёна — два свінакомплексы.
Дарэчы, агулам у Гомельскай вобласці некалькі свінакомплексаў. Але акрамя Рэчыцкага раёна журналісты БелаПАН знайшлі аштрафаваных гаспадароў свіней толькі ў Мазырскім. Праўда, дакладную лічбу аштрафаваных чыноўнікі не паведамілі.
Фота — LETA